26 лістапада 2025 г. Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі правёў навукова-практычную канферэнцыю “Храмы абарончага тыпу: вывучэнне, захаванне, выкарыстанне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел гісторыкі, мастацтвазнаўцы, праваслаўныя святары, архітэктары, музейныя спецыялісты з Беларусі, Расіі і Арменіі. На адкрыцці выступілі Аксана Мікалаеўна Коханава, галоўны спецыяліст Упраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, настаяцель прыхода храма святых пакутнікаў благаверных князёў Барыса і Глеба, Рыта Венідзіктаўна Янчалоўская, дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі.

Даклады выступоўцаў тычыліся розных аспектаў гісторыі і сучаснага стану аб’ектаў сакральнай спадчыны ў Беларусі, захавання архітэктурнага аблічча помнікаў, пытанняў рэстаўрацыі і кансервацыі, крыніцазнўства і гістарыяграфіі праблемы. Важнай часткай абмеркавання былі таксама пытанні параўнаўчага вывучэння розных аб’ектаў сакральнай спадчыны ў іншых краінах, помнікаў сакральнага дойлідства іншых канфесій, развіцця турыстычнага патэнцыяла. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў і матэрыялаў.

Scroll to Top