Часовая экспазіцыя сакральнага мастацтва “Нябесные заступнікі” прымеркавана да месячніка “Чалавек з белым кіем” і з’яўляецца часткай інклюзіўнага праекта, падрыхтаванага Гродзенскім дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі рэлігіі (г. Санкт-Пецярбург, Расійская Федэрацыя). Галоўная мэта новай экспазіцыі – стварэнне інклюзіўнага асяроддзя і актыўнае ўключэнне ў мастацкае жыццё краіны невідушчых людзей.
На выставе прадстаўлены рэльефныя карціны для невідушчых людзей, створаныя групай пуцярбургскіх скульптараў, і жывапісныя абразы ХVІІІ – пачатку ХХ ст. са збору УК ГДМР. Акрамя тактыльнага ўспрымання пластычныя вобразы святых можна ацаніць таксама з дапамогай гаворачай ручкі з тыфлакаментарыямі – мэтавай інфармацыяй, спецыяльна падрыхтаванай для невідушчых. Усё гэта дае ўнікальны шанс людзям з абмежаванымі ў зроку магчымасцямі непасрэдна дакрануцца да мастацтва.
Дэманстрацыя тактыльных карцін з інтэрактыўным блокам – новы крок у кірунку развіцця музейных форм работы і прыцягвання наведвальнікаў да асяродкаў грамадска-культурнага жыцця.
Часовая экспазіцыя жывапісных абразоў узбагаціць рэльефные выявы святых і дазволіць іншым наведвальнікам зразумець выяўленчую мову хрысціянскіх вобразаў, мову – якая адрозніваецца ад свецкай трактоўкі адлюстравання свету, мае свае правілы і крытэрыі і складае частку сусветнай культурнай спадчыны. Экспанаванне твораў сакральнага мастацтва паспрыяе развіццю гуманітарнай адукаванасці, узніме цікавасць да айчынных помнікаў хрысціянскай культурнай спадчыны і твораў сучасных беларускіх майстроў, якія працуюць у галіне царкоўнага мастацтва.
Выставачны праект разлічаны на шырокае кола наведвальнікаў розных узроставых катэгорый. Ён дае магчымасць разнапланавай падачы прадметаў. Праект дазваляе прыцягнуць увагу невідушчых і асоб з абмежаваным зрокам, навучэнцаў агульнаадукацыйных школ і студэнтаў, турыстаў, а таксама ўсіх, каго цікавіць гісторыя мастацтва ў кантэксце агульнаеўрапейскага развіцця.
Куратары выставачнага праекта – Ганчарук Ігар Генадзьевіч, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы;
Ахотніцкая Ірына Васільеўна – загадчыца аддзела навукова-фондавай работы

