14 чэрвеня ва ўнутраным дворыку Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі адбылося доўгачаканае адкрыццё музычнага сезона. Яркі і энергічны старт лета задаў калектыў ArsNova, які прэзентаваў гасцям вечара сваю запальную праграму «Выдатныя танцы».
Госці мерапрыемства змаглі з галавой акунуцца ў атмасферу Лацінскай Амерыкі пад гукі страснага танга, панастальгіраваць пад меладычны і чароўны вальс, а таксама адчуць усю ўрачыстасць і веліч паланеза.
Музычнае падарожжа па розных эпохах і краінах стала толькі часткай насычанага вечара. Першае летняе выступленне ў дворыку музея ператварылася ў сапраўдную феерыю, падарыўшы ўсім прысутным цэлую гаму яркіх эмоцый, выдатны зарад настрою і натхнення на ўвесь надыходзячы сезон.



