Ва ўнутраным дворыку нашага музея прайшоў утульны чэрвеньскі вечар, на якім за гучалі вядомыя кампазіцыі сусветнага джаза.

Для гасцей выступіў гурт «Дыксіленд Мінск» — калектыў, які ўжо даўно заваяваў сэрцы аматараў джаза сваёй шчырасцю і майстэрствам. Паўтарагадзінная праграма падарыла слухачам сапраўднае музычнае падарожжа: ад запальных рытмаў да пранікнёных балад. У праграме прагучалі сусветна вядомыя хіты: пачуццёвая «Garota de Ipanema», пранікнёнае «Oblivion» Астара П’яцолы і легендарнае «My Way» у джазавай апрацоўцы.

Жывое гучанне трубы, аксамітны саксафон, глыбокі кантрабас і пранікнёны вакал стварылі па-сапраўднаму камерную і цёплую атмасферу.

Гэты вечар стаў ідэальным спосабам завяршыць працоўны тыдзень, правесці час у коле блізкіх або атрымаць асалоду ад моманту ў адзіноце.

Scroll to Top