26 ліпеня а 19:00 адбыўся «Вялікі летні джазавы канцэрт» з удзелам гурта «Дыксіленд Мінск».
Мерапрыемства прайшло ў цёплым і камерным фармаце жывой музыкі. Музыканты прадставілі абноўленую праграму, падрыхтаваную спецыяльна для гэтага вечара. Госці пачулі лепшыя джазавыя кампазіцыі, сусветныя хіты і нечаканыя сюрпрызы ў новым аўтарскім прачытанні.
У выкананні калектыву прагучалі такія вядомыя творы, як «Georgia on my mind», «Cry me a river», «Feeling good», «All of me», «Hit the road, Jack!», а таксама інструментальныя п’есы «Элегія» і «Charley’s Prelude». Асаблівы водгук у публікі выклікалі арыгінальныя джазавыя апрацоўкі вядомых песень «Купалінка» і «Касіў Ясь канюшыну», якія адкрылі знаёмыя мелодыі з новага боку.
Канцэрт падарыў слухачам якасны жывы гук, выдатны настрой і яскравыя эмоцыі, зрабіўшы гэты нядзельны вечар сапраўды асаблівым і запамінальным.