16 жніўня (19:00) – канцэрт «Французскі музычны вечар» з удзелам калектыву «Дыксіленд Мінск»

Запрашаем вас правесці вечар у атмасферы французскага шарму, вытанчанасці і музыкі, якая кранае душу.

Тут будзе лунаць самая рамантычная музыка – тая, пад якую хочацца трымацца за рукі і танцаваць да світання. Французскія мелодыі заўсёды ўмелі казаць пра каханне лепш за любыя словы: яны даруюць надзею, саграваюць сэрца і нагадваюць, што пачуцці – гэта галоўнае ў жыцці.

У праграме – сусветна вядомыя французскія хіты і джазавыя стандарты: Эдыт Піяф, Патрысія Каас, ZAZ, Астар П’яцола і многія іншыя.

Кошт білета – 35 рублёў

Scroll to Top