30 жніўня (19:00) – канцэрт «Сусветныя хіты» з удзелам групы «A’StorioPLUS»

У праграме вечара – творы, якія ведае і любіць увесь свет: пранікнёныя балады Эда Шырана, энергічныя рытмы караля поп-музыкі Майкла Джэксана, эмацыйныя кампазіцыі Крыса Марціна з Coldplay. Гэтыя мелодыі калісьці пакарылі мільёны сэрцаў, і цяпер яны залунаюць у зусім новым прачытанні.

Што робіць гэты канцэрт асаблівым? Таленавітыя музыкі «A’StorioPLUS» прадставяць аўтарскія аранжыроўкі сусветных хітоў, захоўваючы пазнавальны дух арыгінала. Вы пачуеце знаёмыя песні так, як ніколі раней – больш глыбокія, аб’ёмныя і жывыя.

Кошт білета – 35 рублёў

Scroll to Top