Выстаўка
“Паклікала восень у школу”
Каляндарная восень пачынаецца са школьнага званка. Штогод 1 верасня ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень ведаў – свята для ўсіх навучэнцаў, іх настаўнікаў і бацькоў. Менавіта ў гэты дзень школы адчыняюць свае дзверы і пачынаецца новы навучальны год. У Беларусі традыцыйна праходзяць урачыстыя лінейкі, праводзяцца ўрокі міра і святочныя мерапрыемствы. Усе дарогі ў першы восеньскі дзень вядуць да школы!
Дзень ведаў – гэта свята першага званка, маляўнічых кветак і белых бантаў, усмешак і хваляванняў, асабліва для тых, хто першы раз пераступае парог школы. Многае адбываецца ў школьны час упершыню: першы ўрок і першая адзнака, першая значная перамога і першае сур’ёзнае паражэнне, першае захапленне і першае расчараванне, першае сапраўднае сяброўства і першае каханне. Кожны школьны дзень прыносіць нешта новае – веды, знаёмствы, перажыванні, цікавыя падарожжы ў захапляльны свет навукі, культуры і мастацтва.
Школьныя гады – цудоўныя і незабыўныя, менавіта таму мы беражна захоўваем свае школьныя фотаздымкі, памятаем імёны любімых настаўнікаў, прысвячаем школьнай пары прыгожыя вершы.
За вучобу!
Beцep шacтae нaўкoлa,
Cпeў зaвoдзiць y бapы.
3aзвiнiць cягoння шкoлa
Гaлacaмi дзeтвapы.
Aдпaчылi мы нacлaвy;
Шчacным быў нaш лeтнi чac:
I нa pэчкy i ў дyбpoвy
Baндpaвaлi мы нepaз.
Cёння paнaк цixi, яcны;
Cвeжacць ён няce пaлям.
Cёння пepшы дзeнь вyчoбы,
Чac icцi y шкoлy нaм.
3aлaцicтaй paнiцoю
У клac мы paдacнa iдзём.
Taм yтyльнa, cвeтлa, чыcтa;
Шкoлa – нaш любiмы дoм.
Taм yжo шyмяць paбяты,
I чaкaюць кнiгi нac.
Cвeжыx ciл y нac бaгaтa, –
3a вyчoбy ўзяццa чac!
Янкa Жypбa
Калектыў музея віншуе ўсіх, хто 1 верасня адпраўляецца ў Краіну ведаў!
У добры шлях, дарагія навучэнцы!
На выставе прадстаўлены прадметы са збору Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, якія датуюцца канцом XIX – 2-й паловай XX стагоддзя. Сярод іх дакументы, падручнікі, пісьмовыя прылады, паштоўкі, маркі і іншыя цікавыя прадметы – нямыя сведкі школьнага жыцця на працягу амаль стагоддзя.
