Бахаі – маладая монатістычная рэлігія, якая ўзнікла у сярэдзіне XIX ст. у Іране і распаўсюдзілася па ўсім свеце.
Пачаткі веры бахаі сягаюць да публічнай дзейнаці Сіда-Алі Махамада (1819-1850) – персідскага гандляра, які атрымаў рэлігійнае выхаванне. 23 мая 1844 г. ён напісаў “Каюм уль-Асма” – каментарый да 12-й суры Карана “Юсуф” (“Тефсіры сурзі Юсіф”). Прыхільнікам ён прадставіўся ў якасці прадаўжальніка Ісуса Хрыста, прарока Мухамада і іх папярэднікаў. Дадзены тэкст стаў асновай Свяшчэннага Пісання “Байян”, а сам Свід-Алі абвясціў сябе Бабам (ад араб. “Брама Бога”).
Дзейнасць Баба працягнуў Мірза Хусейн-Алі-і-Нуры (1817-1892), вядомы як Бахаула (з араб. “Бляск Бога”). Ён абвясціў ідэю адзінства чалавецтва, а сябе – пасланнікам адзінага Бога нароўні з Аўраамам, Майсеем, Заратустрай, Будай, Хрыстом і Мухамадам.
Галоўная ідэя веравызнання бахаі – усе людзі планеты складаюць адзіную сямʼю і прыйшой час абʼяднання чалавецтва ў глабальнае грамадства.
Бахаі маюць уласная Свящэннае пісанне, асобны рэлігійны каляндар, святы, адрозніваюцца уласнай рэлігійнай практыкай (малітвамі, пастом, рытуаламі, сімволікай).
Распаўсюджванне веры бахаі у Беларусі адзначалася ў пачатку 1990-х гг. Зараз бахаі зʼяуляецца адной з 25 канфесій, зарэгістраваных дзяржавай. Адной з першых прыхільніц вучэння была пісьменніца Ізабэла Грынейская (1864-1944), жыццё якой цесна звязана з Гродна.
