17 верасня — знакавая дата ў гісторыі Беларусі. У гэты дзень у 1939 годзе Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу, пачалося аб’яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Беларускі народ зноў атрымаў магчымасць жыць і развівацца ў межах адной дзяржавы, часовастрачаную ў 1920-х гадах.
Гэтай падзеі прысвечана віртуальная выстава. На ёй прадстаўлены копіі фатаграфій з Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў у г. Дзяржынску. На іх адлюстраваны ўступленне часцей Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, мітынгі жыхароў Заходняй Беларусі з нагоды аб’яднання, першыя крокі па ўсталяванні Савецкай улады.









