“Элегантнасць срэбра: скарбы Аманскага двара” з калекцыі Нацыянальнага музея Султаната Аман

Выстаўка прадстаўляе найбольш яскравыя і цікавыя прадметы з калекцыі Нацыянальнага музея, што дазваляе прадэманстраваць багацце гістарычнай і культурнай спадчыны Амана.

Мастацтва апрацоўкі срэбра – адно з найважнейшых у аманскай культуры. У экспазіцыі выстаўкі прадстаўлены вытанчаныя творы аманскіх майстроў – выкананыя з каштоўнага метала парадныя кінжалы, паясы, амулеты, ювелірныя ўпрыгожанні і разнастайныя аксесуары. Срэбра выкарыстоўвалася пры вытворчасці традыцыйнага кінжала ханджар, адлюстраванага на нацыянальнай эмблеме Султаната Аман. На выстаўцы прадстаўлены разнастайныя прыклады традыцыйных кінжалаў, створаных у розныя перыяды аманскай гісторыі. На выстаўцы экспануюцца традыцыйныя касцюмы, якія паказваюць рознабаковасць функцый аманскага адзення, якое ўвасабляе рэлігійныя перакананні, ідэнтычнасць, сціпласць, абарону, упрыгожанне і годнасць.

Значны раздзел выстаўкі прысвечаны ювелірным упрыгожанням. Асаблівае месца на выстўцы займае комплекс мемарыяльных рэчаў прынцэсы Саіды Сальмы бінт Са’ід аль-Буса’ідзі (1844-1924), аўтара кнігі “Мемуары арабскай прынцэсы Занзібара” – першай у свеце аўтабіяграфіі знатнай арабскай жанчыны.

Шэраг экспанатаў выстаўкі знаёміць з культурай водару – адной з традыцыйных ва ўсіх рэгіёнах Амана.

Scroll to Top