Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі запрашае жыхароў і гасцей горада правесці святочны вечар, прысвечаны Дню маці. Праграма прысвечана шматграннасці і глыбіні жаночых вобразаў у мастацтве, гісторыі і традыцыйнай культуры.
Гасцей вечара чакае насычаны маршрут па чатырох інтэрактыўных пляцоўках у музеі:
- Выстава «Прыгожае ў прыгожым. Вобраз жанчыны ў мастацтве» — праект з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея, падрыхтаваны спецыяльна да святочнай праграмы.
- Выстава «Элегантнасць срэбра: каштоўнасці Аманскага двара» — праект, які дэманструе вытанчанасць і раскошу Усходу.
- Выстава «Традыцыі стараабрадніцтва ў Беларусі» — праект, які раскрывае духоўную спадчыну і сілу народнай веры.
- Творчы майстар-клас — практычны занятак па пляценні традыцыйнага пояса-абярэга, які стане сімвалічным памятным падарункам або талісманам для блізкіх.
Завяршальным акордам праграмы стане тэматычны канцэрт калектыву «Капэла-JAM» у сценах музея.
Інфармацыя пра мерапрыемства:
- Дата і час: 17 кастрычніка а 17:00
- Працягласць: 2,5 гадзіны
- Кошт білета: 45 рублёў
- Месца правядзення: Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)
Папярэдні запіс абавязковы!
Дадатковая інфармацыя і запіс па тэлефонах: 71-87-07 і +375255010863 (life)
