17 кастрычніка ў сценах музея адбылася святочная вечарына «Любоўю маці захаваны», прысвечаная Дню маці. На працягу ўсяго мерапрыемства арганізатары і госці звярталіся да шматгранных жаночых вобразаў ва ўсіх іх праявах. Праграма вечара атрымалася насычанай і разнастайнай: наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з новымі выставамі, а таксама дакрануцца до традыцый на творчым майстар-класе, дзе кожны ахвотны ўласнаручна сплёў пояс-абярэг. Яркім і душэўным акордам свята стала тэматычная канцэртная праграма вакальнага ансамбля «Капэла-JAM», якая падарыла прысутным незабыўную атмасферу і жывую музыку проста ў музейных залах.





