Адкрыйце для сябе шматграннасць жаночых вобразаў на культурна-пазнавальнай праграме «Пэндзлем аб прыгожым», прымеркаванай да Года беларускай жанчыны. Гэта падарожжа, якое дазволіць вам прайсці шлях ад сузірання шэдэўраў мастацтва да ўласнай творчасці.

Што вас чакае ў праграме:

  • Знаёмства з часовай экспазіцыяй «Прыгожае ў прыгожым» у Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Вы даведаецеся натхняльныя гісторыі прадстаўніц знатных родаў і сакрэты свецкай моды мінулых стагоддзяў. Асаблівая ўвага будзе нададзена сакральнаму мастацтву: вы раскрыеце сімволіку вобразаў Багародзіцы і ўбачыце высокамастацкія копіі палотнаў Рафаэля і Лемуана, якія адлюстроўваюць каноны духоўнай чысціні і мацярынства.
  • Майстар-клас па жывапісе ў ўтульнай мастацкай студыі. Пад кіраўніцтвам мастака вы перанесяце атрыманыя візуальныя ўражанні на палотны. Спецыяльныя навыкі не патрэбны: мы не будзем пісаць складаныя партрэты, а створым лёгкую, стыльную інтэр’ерную карціну на тэму жаночай эстэтыкі.

Праграма «Пэндзлем аб прыгожым» – гэта магчымасць правсці час у атмасферы гармоніі, атрымаць новыя веды і забраць з сабой унікальны арт-аб’ект, створаны ўласнымі рукамі.

Для запісу і пытанняў тэлефануйце па нумары тэлефона +375 (152) 71-87-07

Scroll to Top