Евангелле напрастольнае

Евангелле (з грэч. “добрая вестка”):

– вестка аб надыходзе Царства Божага і выратаванні чалавечага роду ад граху і смерці, абвешчаная Ісусам Хрыстом і апосталамі, якая стала асноўным зместам пропаведзі хрысціянскай Царквы;

– кніга, якая выкладае гэтую вестку ў форме апавядання пра ўвасабленне, зямное жыццё, выратавальныя пакуты і ўваскрэсенне Ісуса Хрыста;

– першая частка Новага Запавету, якая ўключае чатыры пісьмовыя кананічныя Евангеллі, аўтарамі якіх з’яўляюцца вучні Хрыста – апосталы (з грэч. “пасланец”) Матфей, Марк, Лука, Іаан, якіх называюць евангелістамі.

Евангелле напрастольнае – богаслужбовая кніга (звычайна вялікага памеру), якая захоўваецца ў алтары на прастоле як адна з галоўных хрысціянскіх святынь у храме і сімвалізуе непасрэдную прысутнасць Ісуса Хрыста падчас богаслужэння. Уключае кананічныя Евангеллі, у якіх тэкст падзяляецца на асобныя фрагменты для чытання на царкоўных службах.

Scroll to Top