Віт (?–1269) – дамініканец, пасвечаны ў біскупы Літоўскай рымска-каталіцкай епархіі ў 1253 г. Вучань Святога Яцака, заснавальніка дамініканскай правінцыі ордэна ў Польшчы. Вызвалены з займаемай пасады па асабістай просьбе распараджэннем Папы ад 1 сакавіка 1255 г.
