Грунвальдская бітва

Грунвальдская бітва – бітва паміж аб’яднанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства з аднаго боку і войскамі Тэўтонскага ордэна з другога. Адбылася 15 ліпеня 1410 г. каля населеных пунктаў Грунвальд і Таненберг (сучасная Польшча). Асноўны касцяк вялікакняжацкага войска склалі харугвы, якія фарміраваліся на беларускіх землях: Полацкая, Віцебская, Мсціслаўская, Аршанская, Магілёўская, Менская, Гродзенская, Лідская, Навагрудская, Ваўкавыская, Слуцкая, Берасцейская і інш. У бітве прынялі ўдзел татарская конніца, чэшска-мараўскія і малдаўскія атрады, дружына Вялікага Ноўгарада. Асабліва вызначыліся Аршанская, Мсціслаўская, Смаленская харугвы на чале з князем Лугвенам Альгердавічам. Бітва скончылася поўным разгромам войск Тэўтонскага ордэна.

Scroll to Top