Давыд Гарадзенскі

Давыд Гарадзенскі(каля 1283 – 1326) – палкаводзец, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян (камендант) Гродзенскага замка. Знаходзіўся на службе ў вялікага князя Гедыміна. Паспяхова абараняў Гродзенскі замак, у 1314 г. разбіў крыжакоў пад Наваградкам, арганізаваў паходы ў Прусію і Мазовію. Дапамагаў Пскову ў барацьбе з Лівонскім ордэнам. У 1326 г. у час паходу на Брандэнбург быў забіты.

Scroll to Top