Гедымін (каля 1275 – 1341) – вялікі князь літоўскі (1316–1341). На працягу свайго кіравання стрымліваў ваенную экспансію крыжакоў, будаваў замкі. Клапаціўся пра эканамічнае развіццё дзяржавы: запрашаў у краіну рамеснікаў, гандляроў, адукаваных людзей. Застаючыся язычнікам, не перашкаджаў прыхільнікам хрысціянства. Выступіў з праектам хрышчэння Вялікага Княства Літоўскага паводле лацінскага абраду, падтрымліваў місіянерскую дзейнасць францысканцаў і дамініканцаў.
