Францыск Асізскі

Святы Францыск Асізскі (1184–1226)

Фрагмент фрэскі Чымабуэ ў касцёле Cв. Францыска. Асізі, Італія. Копія

Францыск Асізскі (1182–1226) – адзін з самых вядомых і шанаваных каталіцкіх святых, заснавальнік манаскага ордэна францысканцаў, вусна адобранага Папам Інакенціем ІІІ у 1209 г. Заклікаў да вядзення евангельскага ладу жыцця і наследавання Хрысту, перш за ўсё праз захаванне абсалютнай беднасці, пропаведзі і асабісты прыклад служэння Богу і людзям. Склаў Статут ордэна, у якім дадаў да зарокаў паслушэнства і цноты зарок беднасці. Кананізаваны ў 1228 г.

 
Scroll to Top