Адным з найбольш старажытных манастыроў на беларускіх землях у Вялікім Княстве Літоўскім быў Лаўрышаўскі манастыр, які знаходзіўся ў в. Лаўрышава каля Новагародка. Паводле летапісных крыніц, заснаваны ў XIII ст. Войшалкам (1225? – 1268) – сынам вялікага князя Міндоўга, вялікім князем літоўскім (1264 – 1266), які прыняў манаскі пострыг з імем Лаўрэнцій (Лаўрыш) (гл. рэльеф). Згодна царкоўнай версіі, заснаваны прападобным Елісеем Лаўрышаўскім (гл. абраз) – сынам літоўскага князя Траняты, кананізаваным у 1511 г. пры мітрапаліце Іосіфе II Солтане. У XIV – XV ст. манастыр атрымаў ад Хадкевічаў, Храптовічаў і мясцовай шляхты значныя зямельныя ахвяраванні. У XVI ст. пры ім дзейнічала праваслаўная школа.
Менавіта ў Лаўрашаўскім манастыры было створана Евангелле, якое належыць да эпохі князёў Гедыміна і Альгерда, датуецца пачаткам ці 1-й паловай XIV ст. і з’яўляецца першым бясспрэчным кніжным помнікам Вялікага Княства Літоўскага. Лаўрышаўскае Евангелле – вялікае ілюмінаванае напрастольнае Евангелле, напісана ўставам на пергаменце (183 л.) на царкоўнаславянскай мове. Уяўляе сабой тып поўнага апракаса (лекцыянарый): змяшчае богаслужбовыя евангельскія чытанні на кожны дзень года. Упрыгожана вялікай колькасцю мастацка выкананых ініцыялаў ў тэраталагічным стылі (ад грэч. тэрас – пачвара). Мае 18 мініяцюр з выявамі Святых апосталаў Іаана, Матфея, Лукі, архангела Міхаіла, старазапаветнага праведніка Іова, евангельскіх сюжэтаў. Кніга мае пераплёт з дошак, абцягнуты вішнёвым аксамітам. У цэнтры обклада – аднаго з самых старажытных беларускіх обкладаў – на сярэбранай пласціне малюнак святога з дзідай і шчытом (некаторыя даследчыкі лічаць, што ў вобразе святога увасоблены заснавальнік Лаўрышаўскага манастыра – вялікі князь Войшалк, на думку іншых – Святы Дзімітрый Салунскі). Не выключана, што Евангелле было створана па замове вялікага князя Войшалка і прызначалася для Успенскай царквы Лаўрышаўскага манастыра, дзе захоўвалася да 1822 г. Потым захоўвалася ў А. Чартарыйскага, знаходзілася у Пулавах, потым у Парыжы. Рэстаўравалася ў 1887 г. Зараз захоўваецца ў Бібліятэцы імя Чартарыйскіх у Кракаве.
Першая старонка Евангелля – з мініяцюрай архангела Міхаіла, апекуна княжацкай улады. Змяшчае 14 разгорнутых прыпісак (укладных запісаў) XIV–XVI стст. Прыпіскі на першай старонцы, вакол выявы архангела, паказваюць, што сярод укладчыкаў у Лаўрышаўскі манастыр былі праваслаўныя літоўскія князі: “великыі княз Дмитриі Олгирдовичь” – ці другі сын Альгерда Дзмітрый Бранскі, які загінуў у бітве на Воскле ў 1399 г., ці, што больш верагодна, трэці сын ад іншага шлюбу Альгерда Карыбут-Дзмітрый; унук Альгерда Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч, з 1440 г. князь кіеўскі; невядомы князь Андрэй (?) Барысавіч, імя якога на краі старонкі практычна не чытаецца. Усяго кодэкс уключае 14 укладных запісаў, 9 з іх утрымліваюць непасрэдныя ўказанні на Лаўрышаўскі манастыр як на адрасат укладаў.Адным з найбольш старажытных манастыроў на беларускіх землях у Вялікім Княстве Літоўскім быў Лаўрышаўскі манастыр, які знаходзіўся ў вёсцы Лаўрышава каля Новагародка. Паводле летапісных крыніц, заснаваны ў XIII ст. Войшалкам (1225? – 1268) – сынам вялікага князя Міндоўга, вялікім князем літоўскім (1264–1266), які прыняў манаскі пострыг з імем Лаўрэнцій, ці Лаўрыш (гл. рэльеф). Згодна царкоўнай версіі, заснаваны прападобным Елісеем Лаўрышаўскім – сынам літоўскага князя Траняты, кананізаваным у 1511 г. пры мітрапаліце Іосіфе II Солтане (гл. абраз). У XIV–XV стст. манастыр атрымаў ад Хадкевічаў, Храптовічаў і мясцовай шляхты значныя зямельныя ахвяраванні. У XVI ст. пры ім дзейнічала праваслаўная школа. Менавіта ў Лаўрышаўскім манастыры было створана Евангелле, якое з’яўляецца першым бясспрэчным кніжным помнікам Вялікага Княства Літоўскага.
Лаўрышаўскае Евангелле – вялікае ілюмінаванае напрастольнае Евангелле, напісана ўставам на пергаменце на царкоўнаславянскай мове. Упрыгожана вялікай колькасцю па-мастацку выкананых ініцыялаў у тэраталагічным стылі (ад грэч. teras – пачвара). Мае 18 мініяцюр з выявамі святых апосталаў Іаана, Матфея, Лукі, архангела Міхаіла, старазапаветнага праведніка Іова, евангельскіх сюжэтаў. Змяшчае 14 разгорнутых прыпісак (укладных запісаў) XIV–XVI стст. Першы аркуш Евангелля – з мініяцюрай архангела Міхаіла, апекуна княжацкай улады. Прыпіскі вакол постаці архангела сведчаць, што сярод фундатараў Лаўрышаўскага манастыра былі праваслаўныя літоўскія князі: “…великыі княз Дмитриі Олгирдовичь” – ці другі сын Альгерда Дзмітрый Бранскі, які загінуў у бітве на Ворсклі ў 1399 г., ці, што больш верагодна, трэці сын ад іншага шлюбу Альгерда Карыбут-Дзмітрый; унук Альгерда Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч, з 1440 г. князь кіеўскі; невядомы князь Андрэй (?) Барысавіч, імя якога на краі старонкі практычна не чытаецца.
Не выключана, што Евангелле было створана па замове вялікага князя Войшалка і прызначалася для Успенскай царквы Лаўрышаўскага манастыра, дзе захоўвалася да 1822 г. Потым знаходзілася ў А. Чартарыйскага ў Пулавах. Рэстаўравалася ў 1887 г. Зараз захоўваецца ў Бібліятэцы імя Чартарыйскіх у Кракаве.
