Абраз. Свяціцель Кіпрыян Маскоўскі
Мінчэня П.Л. Гродна. 2011 г.
Дошка, ляўкас, тэмпера
Свяціцель Кіпрыян (каля 1330 – 1406) – праваслаўны мітрапаліт, царкоўны і культурны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы, пісьменнік, перакладчык. Па паходжанні балгарын, з роду Цамблакаў. Актыўна і мэтанакіравана праводзіў у Вялікім Княстве Літоўскім палітыку аднаўлення і распаўсюджвання праваслаўнай царкоўнай арганізацыі і царкоўнаславянскай кніжнай культуры. Ініцыятар кананізацыі трох віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Аўтар многіх грамат, лістоў і пасланняў, шэрагу літургічных твораў (канонаў, малітваў, чыноў) і перакладаў з грэчаскай мовы прац Айцоў Царквы, богаслужэбных кніг і інш. Пахаваны ва Успенскім саборы Маскоўскага Крамля. Кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой у 1472 г.