Святыя мучанікі віленскія Антоній, Іаан, Яўстафій

Святыя мучанікі віленскія Антоній, Іаан, Яўстафій

Расія. Пачатак XX ст.

Папера, хромалітаграфія

Антоній, Іаан, Яўстафій (да хрышчэння Круглец, Няжыла, Кумец; ? – 1347) – святыя мучанікі віленскія. Служылі пры двары вялікага князя літоўскага Альгерда. Патаемна прынялі праваслаўе, за што ў 1347 г. былі пакараны смерцю ў Вільні. Пахаваны ў віленскай царкве Святога Мікалая. Па ініцыятыве мітрапаліта Кіпрыяна ў 1374 г. часцінкі іх мошчаў былі прывезены ў Канстанцінопаль, дзе адбылася кананізацыя. Па загаду вялікай княгіні Ульяны на месцы пакутніцкай смерці пабудавана капліца, пазней – Свята-Троіцкая царква, у якую былі перанесены іх святыя мошчы. З XVII ст. яны захоўваюцца ў Віленскім Свята-Духавым манастыры.

Святыя Антоній, Іаан і Яўстафій шануюцца праваслаўнымі хрысціянамі Літвы, Беларусі, Польшчы, Расіі. Распаўсюджванне рэліквій з месца знаходжання іх мошчаў – неад’емная частка культу віленскіх мучанікаў (гл. тапачак-рэліквія ў нішы).

Scroll to Top