Жыровіцкі абраз Маці Божай

Жыровіцкі абраз Маці Божай – адна з найбольш шанаваных хрысціянскіх святынь Беларусі. Вядомы з 1470 г. (па іншых звестках – з 1493–1495 гг.). Абраз – авал з яшмы памерам 5,7 х 4,1 х 0,8 см з рэльефнай выявай Маці Божай іканаграфічнага тыпу “Замілаванне” з Немаўляткам Хрыстом на правай руцэ. Святыня знаходзіцца ў Свята-Успенскім Жыровіцкім мужчынскім манастыры, заснаваным у XVI ст. на месцы яго з’яўлення. Згодна паданню, абраз з’явіўся пастушкам у лесе на дзікай грушы. Шырока вядомы як цудатворны з пачатку XVII ст. Вядомы шматлікія спісы з абраза на дошцы і палатне. Шануецца праваслаўнымі і каталікамі.

Scroll to Top