Миссал

Імшал (лац. Missale) – літургічная кніга для адпраўлення галоўнага каталіцкага набажэнства (імшы), у час якога здзяйсняецца таінства Еўхарыстыі.

Рымскі Імшал 1586 г. надрукаваны ў венецыянскай друкарні Джунты – буйнейшым цэнтры кнігавыдавецтва Італіі. Прадпрыемства сям’і Джунта рэалізоўвала кнігі праз сетку сваіх прадстаўніцтваў у заходнееўрапейскіх гарадах, адкуль яны паступалі і на беларускія землі.

Scroll to Top