Парафіяльны касцёл у в. Міхалішкі (суч. Гродзенская вобл.) пабудаваны на сродкі Паўла Бжастоўскага і яго сына Яна для канонікаў рэгулярных ад пакуты. У архітэктуры храма з замкавай стылістыкай вежаў адлюстраваны зварот да рыцарскага духу, характэрнага для сарматызму – шляхецкай ідэалогіі Рэчы Паспалітай ХVІІ–ХVІІІ стст. Знешні аскетызм гмаху і пышны барочны інтэр’ер – асаблівасць архітэктуры “сармацкага барока”.
