Арнат

Арнат – літургічнае аблачэнне каталіцкага святара. Арнаты першапачаткова шылі з палатна і сукна. Паступова простыя тканіны замянілі шоўкам, парчой, аксамітам. З кан. ХVІІІ ст. элементамі дэкору часам станавіліся фрагменты слуцкіх паясоў.

Слуцкія паясы – неабходная частка мужчынскага касцюма заможных слаёў насельніцтва Рэчы Паспалітай. Вырабляліся на радзівілаўскай мануфактуры г. Слуцка з 1760-х па 1846 г. З прыходам еўрапейскай моды паясы, як дарагія рэліквіі, перадаваліся ў касцёлы для аздаблення літургічнага аблачэння.

Scroll to Top