Сцэны з жыцця Св. Ганны, якая нарадзіла Дзеву Марыю, увёў у мастацтва фларэнційскі мастак Джота ў пач. ХІV ст. З канца ХVІ ст. у сакральным жывапісе замацоўваецца тэма, якая адлюстроўвае Св. Ганну як трэццю ў адзінстве, якое ўключае Св. Дзеву Марыю з Дзіцем Хрыстом (Ганна Метэрца; metterca з італ. – утраіх). Абразы гэтага іконаграфічнага тыпу нагадваюць кампазіцыю вобраза Святой Тройцы; пераклікаючыся з ім у багаслоўскім плане, яны падчас служылі яму дыптыхам.
