Брэвіярый… у дар для гродзенскага кляштара Св. Брыгіты
07/08/2021
У 1684 г. для гродзенскага брыгіцкага кляштара ў віленскай друкарні францысканцаў быў надрукаваны Брэвіярый для адпраўлення службаў гадзін. У кнізе захаваўся ўклеены манашкамі нотны рукапісны зборнік з меладычнымі формуламі грыгарыянскага харала.
Кніга. Брэвіярый… у дар для гродзенскага кляштара Св. Брыгіты. Вільня. 1684 г. Папера. Друк