Кніга Францыска Пшыленцкага (каля 1702 – 1785) – правінцыяла Літоўскай правінцыі ордэна бернардзінцаў – выдадзена ў нясвіжскай друкарні ордэна езуітаў. У гэтай друкарні ў 1751–1790-х гг. убачылі свет каля 70 кніг, аўтары якіх не былі езуітамі.
Кніга. Ф. Пшыленцкі. Рэкалекцыі духоўныя.
Нясвіж. Друкарня езуітаў. 1770 г.
Папера. Друк