4 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі прайшоў фестываль гістарычнай рэканструкцыі.
У час мерапрыемства ўнутраны дворык музея напоўніўся этнічнымі мелодыямі. Гасцей чакалі паказальны гістарычны бой, майстар-клас па сярэднявечным танцы і стварэнні старажытных прылад працы з крэменю.
Унутры музея было не менш цікава. На інтэрактыўнай пляцоўцы наведнікаў чакала стральба з мадэляў сярэднявечнай зброі, настольныя гульні і гістарычныя квэсты.
Інтэрактыўную частку праграмы змяніла гістарычная дыскусія, падчас якой удзельнікі пазнаёміліся са штодзённым жыццём чалавека часоў першабытнасці і Сярэднявечча.
Праграма завяршылася начным музейным квізам, падчас якога каманды прынялі ўдзел у інтэлектуальным спаборніцтве. Пераможцы атрымалі прызы.