Кніга метрычная хросту і шлюбу парафіяльнага касцёла ў в.Васілішкі Радуньскага дэканату

Метрычныя кнігі захоўваліся пры храмах і вяліся святарамі. Там былі запісаны акты аб нараджэнні, хрышчэнні, шлюбе прыхажан.

Прадстаўленая на выставе метрычная кніга хросту і шлюбу XVII стагоддзя захоўвалася ў касцёле в.Васілішкі (Шчучынскі раён). Была перадана музею ў дар.

Некалькі гадоў назад у Гродна прыехаў спадар з Польшчы, які меў беларускія карані і імкнуўся скласці генеалагічнае дрэва. Ён звярнуўся за дапамогай да супрацоўнікаў нашага музея, прааналізаваў метрычную кнігу і знайшоў запісы аб сваіх родзічах.

Scroll to Top