Дадзены клад мае захапляльную гісторыю.
У лютым 1989 года на будаўнічым палатне пясчанагравійнай дарогі ў вёсцы Гладкова (Магілёўская вобласць) Сямён Крупенін знайшоў 163 сярэбраныя манеты, якія пазней прадаў свайму знаёмаму (незаконна, бо знаходку трэба здаць дзяржаве). Па гэтым факце была адкрыта крымінальная справа № 32 аб валютных аперацыях, а клад перадалі ў музей.
Клад складаецца з вельмі каштоўных манет – сярэбраных дукатаў, патагонаў, ортсталераў.
