Перад вамі – самая старая кніга ў зборах музея. Яна датуецца 1549 годам.
Мікалай фон Амсдорф – прафесар тэалогіі Вітэнбергскага універсітэта, блізкі сябра і паплечнік Марціна Лютара. У дадзенай кнізе змешчаны палемічны трактат па пытанню Святой Эўхарыстыі.