Сярод прадметаў калекцыі “Тканіны” вылучаюцца арнаты – прадметы святарскага адзення. Першапачаткова арнаты шыліся з палатна і сукна.
З канца ХVІІІ стагоддзя элементамі дэкору станавіліся фрагменты слуцкіх паясоў. На беларускіх землях мануфактуры па вырабу шаўковых паясоў тыпу слуцкіх дзейнічалі ў Нясвіжы, Карэлічах, Ружанах і Ласосне (каля Гродна).
Многія арнаты былі набыты музеем падчас навуковых экспедыцый, якія працягваліся больш тыдня. Часцей за ўсё супрацоўнікі музея наведвалі невялічкія вёскі, а начавалі ў музейным аўтобусе ці палатках пасярод лесу.