Музейная калекцыя “Прадметы побыту” пачала фарміравацца ў 1975 годзе (Статуэтка. “Багіня Сонца Аматэрасу”. Японія, ХХ ст.). У склад музейнай калекцыі ўваходзяць выцінанкі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з саломкі, жывапіс на шкле, прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, прыборы і механізмы, карткі тэлефонныя, вучэбныя і канцылярскія прадметы, сувеніры. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
- Мугір з элементамі шахады. Беларусь, 1-ая пал. ХХ ст.;
- Мугір з сілуэтам мячэці. З мячэці ў Іўі, 1-ая пал. ХХ ст.;
- Мугір. Жывапіс на шкле. Беларусь, 1-ая пал. ХХ ст.;
- Збор выцінанак беларускіх майстроў розных рэгіёнаў Беларусі. ХХ ст.
На 01.07.2024 года музейная калекцыя “Прадметы побыту” складаецца з 1642 музейных прадметаў асноўнага фонду и 597 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.