Фалерыстыка

 

Музейная калекцыя “Фалерыстыка” пачала фарміравацца ў 1980 годзе (калекцыя значкоў на тэму “Космас”. СССР, 1960-1970-ыя гг.). Выдзелена ў асобную музейную калекцыю ў студзені 2016 г. У склад калекцыі ўваходзяць медалі, медальёны, ордэны, знакі, значкі, плакеткі, ордэнскія планкі і стужкі. Аснову калекцыі складаюць музейныя прадметы з выявамі Святых, дзеячоў царквы, у памяць аб розных падзеях рэлігійнага і культурнага жыцця. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў калекцыі з’яўляюцца:

  • калекцыя медалёў з выявамі рускіх князёў, цароў і імператараў (ад Рурыка да Аляксандра ІІ). Расія, ХVІІІ–ХІХ стст.;
  • медаль. Папа Бенедыкт ХІV. Італія, 1750 г.;
  • медаль у памяць аб хрышчэнні. Германія, пач. ХVІІІ ст.;
  • медаль. Папа Клемент Х. Італія, 1675 г.

На 01.07.2024 г. музейная калекцыя “Фалерыстыка” складаецца з 1882 музейных прадметаў асноўнага фонду і 483 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.

 

 

Scroll to Top