Музейная калекцыя “Фатаграфіі” пачала фарміравацца ў 1977 годзе. У склад калекцыі ўваходзяць фатаграфіі, негатывы, дыяпазітывы, альбомы з фатаграфіямі. Сярод іх фатаграфіі бытавыя 2-ой пал. ХІХ – пач. ХХ ст. з выявамі гараджан і вайскоўцаў, дзе магчыма прасачыць адзенне, абутак і прычоскі; з архітэктурнымі помнікамі; з абрадавымі дзеяннямі: вяселле, Каляды, Вялікдзень, Дзяды і інш.; фатаграфіі па новых савецкіх святах і традыцыях: вяселле, імянарачэнне, грамадзянскія, сельскагаспадарчыя і каляндарныя святы; фатаграфіі з выявамі вядомых беларускіх дзеячоў – палітыкаў, пісьменнікаў, паэтаў і інш. Найбольш каштоўнымі музейнымі прадметамі ў музейнай калекцыі з’яўляюцца:
- фотаальбом Альфрэда Ромэра. Беларусь, сяр. ХІХ – пач. ХХ ст.;
- фатаграфія. “Беларускі прытулак у м. Горадні 25.ІV.1920 г.” (са спісам прозвішчаў). Гродна, 1920 г.;
- фатаграфія. Айцец Мельхіёр Фардон. Гродна, 1919 г. і інш.
На 01.07.2024 г. музейная калекцыя “Фатаграфіі” складаецца з 2417 музейных прадметаў асноўнага фонду и 4769 прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.