Камплектаванне фондаў з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці музея. Задача яго – выяўленне і збор прадметаў, якія адпавядаюць профілю і дзейнасці музея, з мэтай пераўтварэння іх у музейныя прадметы для папаўнення музейных калекцый. УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” праводзіць камплектаванне фондаў у двух накірунках:

Тэматычнае камплектаванне. Фонды музея камплектуюцца ў адпаведнасці з экспазіцыйна-выставачнай работай. Для раскрыцця вызначаных тэм збор прадметаў, якія групуюцца адпаведна гэтых тэм, здзяйсняецца незалежна ад іх тыпалагічных прыкмет.

Тыпалагічнае камплектаванне. Тыпалагічнае (сістэматычнае) камплектаванне фондаў накіравана на папаўненне існуючых у фондах музейных калекцый і, з улікам перспектыў працы музея, на стварэнне новых калекцый. Збор прадметаў вядзецца адпаведна агульным тыпалагічным прыкметам, якія іх аб’ядноўваюць.

Для тэматычнага і тыпалагічнага камплектавання фондаў музея з’яўляецца актуальным дакументаванне эпохі. Для рэалізацыі гэтага фонды камплектуюцца прадметамі, якія адлюстроўваюць дзейнасць рэлігійных арганізацый у сучасным свеце.

Для поўнага адлюстравання сутнасці і гісторыі развіцця рэлігійных вераванняў і канфесій у Беларусі фонд музея павінен утрымліваць прадметы, якія самым непасрэдным чынам ці ў сукупнасці з’яўляюцца носьбітамі інфармацыі аб працэсах і з’явах рэлігійнага жыцця на Беларусі ў мінулым і ў сучасным грамадстве.

Размяшчэнне музея ў былым палацы ХVІІІ ст., які належаў Каралю Храптовічу (у далейшым змяніў некалькі ўладальнікаў – А.Тызенгаўз, Ф.Мучынскі, І.Ляхніцкі), мае на ўвазе існаванне яшчэ аднога накірунку ў камплектаванні. Дадзены будынак з’яўляецца адзіным з ацалелых шляхецкіх палацаў у горадзе (у ХVІІІ ст. іх існавала 47). Праца часткі экспазіцыі “Эпоха. Час. Будынак” патрабуе наяўнасці ў фондах музея прадметаў гарадскога побыту.

На 01.01.2026 г. музейны фонд УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” складаецца з

73336

музейных прадметаў асноўнага фонду

17331

прадметаў фонду навукова-дапаможных матэрыялаў

КП 35483. Скульптура парная Назва: “Анёл” Месца стварэння: Заходняя Еўропа Час стварэння: XVIIІ ст. Матэрыял: дрэва Тэхніка: разьба, ляўкас, пазалота Памер: h - 59 см Музейная калекцыя: “Дрэва”
КП 35483. Скульптура парная Назва: “Анёл” Месца стварэння: Заходняя Еўропа Час стварэння: XVIIІ ст. Матэрыял: дрэва Тэхніка: разьба, ляўкас, пазалота Памер: h – 59 см Музейная калекцыя: “Дрэва”
КП 35431. Экран камінны Месца стварэння: Заходняя Еўропа Час стварэння: ХІХ ст. Матэрыял: бронза Тэхніка: ліццё Памер: 77 х 75 см Музейная калекцыя: “Метал”
КП 35431. Экран камінны Месца стварэння: Заходняя Еўропа Час стварэння: ХІХ ст. Матэрыял: бронза Тэхніка: ліццё Памер: 77 х 75 см Музейная калекцыя: “Метал”
КП 35490. Бінокль тэатральны Месца стварэння: Санкт-Пецярбург Час стварэння: апошняя чвэрць ХІХ ст. Матэрыял: латунь, перламутр, шкло аптычнае, кардон, аксаміт Тэхніка: зборка, залачэнне Памер: 5,8 х 10,8 х 4,2 см Музейная калекцыя: “Прадметы побыту”

КП 35489. Альбом (гербарый) Назва: “Blumen vom Heiligen Lande. Jerusalem” (“Кветкі са Святой Зямлі. Іерусалім”) Месца стварэння: Іерусалім Час стварэння: пачатак ХХ ст. Матэрыял: арэх, кардон, скура, муар, папера папірусная, расліны высушаныя Тэхніка: сушка, разьба, інтарсія, друк Памер: 10,5 х 17 см Музейная калекцыя: “Прадметы побыту”

КП 35485. Шафа-вітрына (горка для посуду) Месца стварэння: Заходняя Еўропа Час стварэння: 2-я палова ХІХ ст. Матэрыял: дрэва, шкло, бронза Тэхніка: работа сталярная, разьба, інкрустацыя, ліццё Памер: 163,5 х 81 х 46 см Музейная калекцыя: “Дрэва”

Scroll to Top