Лекцыі:

  1. Біблія – кніга кніг.

Лекцыя прысвечана Бібліі. Слухачы знаёмяцца са структурай кнігі, гісторыяй фарміравання асобных яе частак, асноўнымі рукапісамі, перакладамі. Паказваецца ўплыў Свяшчэннага Пісання на культуру Беларусі.

2. Святыя карані.

Лекцыя прысвечана культу продкаў як важнай частцы беларускай традыцыйнай культуры. Слухачы знаёмяцца са структурай і семантыкай пахавальнага абраду, значэннем культу памерлых у аграрнай і сямейнай абраднасці беларусаў.

3. Старажытны Гродна.

Лекцыя прысвечана старажытнаму перыяду гісторыі Гродна ХІІ–ХVІ стст. Дае ўяўленне аб развіцці гістарычнай забудовы горада, знаёміць з выдатнымі помнікамі архітэктуры, славутымі дзяржаўнымі дзеячамі і палкаводцамі, якія аказалі значны ўплыў на развіццё культуры Бацькаўшчыны.

4. Звонкае рэха стагоддзяў.

У лекцыі ідзе гаворка аб званах як феномене матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва. З’явіўшыся ў глыбокай старажытнасці, званы змяняліся разам з развіццём грамадства. У простай, даступнай форме з выкарыстаннем нагляднага матэрыялу і прадметаў з фондаў музея лекцыя паказвае званы ў кантэксце культурнай спадчыны народа.

5. Вобраз крыжа і распяцця ў мастацтве.

Галоўны акцэнт тэмы лекцыі зроблены на вобразе крыжа як сімвале хрысціянскай царквы і хрысціянскай веры. Прасочваецца ўплыў хрысціянскай ідэі крыжа і распяцця на адлюстраванне крыжа і распяцця ў помніках сакральнага мастацтва розных хрысціянскіх традыцый – усходняй і заходняй.

6. Дэструктыўныя культы: гісторыя, уплыў на моладзь.

Лекцыя прысвечана гісторыі, прычынам узнікнення і распаўсюджвання дэструктыўных культаў, асвятляецца іх разбуральны ўплыў на чалавека.

 

7. Беларускія міфы і паданіі пра старажытных багоў.

Лекцыя знаёміць слухачоў з багаццем беларускай міфалагічнай спадчыны, з легендамі і паданнямі, што распавядаюць пра старажытных язычніцкіх багоў і духаў.

Гліняная цацка, драўляная скульптура, малюнкі і інш. прадметы з фондавых калекцый музея дапамагаюць данесці да слухачоў каларытныя вобразы Белабога, Дажбога, Ярылы, Перуна, Зюзі, Мараны, Дамавіка, Русалкі, Лесуна ды іншых герояў язычніцкай міфалогіі.

8. Святыя заступнікі ў праваслаўным іканапісе і жыційнай літаратуры.

Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі лекцыя знаёміць з асноўнымі асаблівасцямі іканаграфіі святых, а таксама з жыційнай літаратурай, прысвечанай найбольш вядомым хрысціянскім падзвіжнікам.

Людзей, якія дагадзілі Богу сваім жыццём, у хрысціянскай Царкве называюць святымі людзьмі, святымі ўгоднікамі Божымі, святымі заступнікамі і апекунамі. На абразах яны выяўляюцца згодна з тымі подзвігамі, якія здзейснілі ў сваім жыцці. Выява кожнага святога падзвіжніка мае свае асаблівасці ў адзенні, каларыстыцы, атрыбутах. Подзвігі святых заступнікаў адлюстраваны і ў надпісах-іменаваннях: праайцы, прарокі, апосталы, мучанікі, свяціцелі, прападобныя, праведныя, бяссрэбранікі, дзеля Хрыста юродзівыя (ці блажэнныя) і інш.

9. Хрысціянскія святыні Беларусі

“Святасць”, “святыя людзі”, “святыя мошчы”, “святыні”, “святыя месцы”, “паломнікі” – словы, якія выкарыстоўваюцца сёння не толькі ў царкоўным асяроддзі. Турыстычныя агенцтвы актыўна прапануюць маршруты “Па святых месцах”, прыцягваючы ўвагу да іх расказамі аб цудах, якія здзяйсняюцца перад святымі абразамі, аб вылячэннях у святых крыніцах. Аднак далёка не ўсе, хто падарожнічае з мэтай наведвання такіх месцаў, разумеюць сапраўдны сэнс і прызначэнне хрысціянскіх святыняў.

Пры дапамозе мультымедыйнай прэзентацыі лекцыя знаёміць з найбольш шанаванымі рэліквіямі Праваслаўнай і Каталіцкай Цэркваў на беларускіх землях, адлюстроўвае ролю хрысціянства ў фарміраванні культуры і мастацтва Беларусі.

10. Хрысціянскія канфесіі на беларускіх землях (1772 – 1914 гг.)

11. Нехрысціянскія канфесіі на беларускіх землях Расійскай імперыі (1772 – 1914 гг.)

12. Рэлігія ў сучасным свеце

13. Паўсядзённае жыццё двара Станіслава Аўгуста Панятоўскага

 

Пешаходныя экскурсіі

“Музыка, якая застыла ў камяні”, падчас якой можна пазнаёміцца з гістарычнымі мясцінамі г. Гродна, сярод якіх каралеўскія замкі (ХVІ – ХVІІІ ст.), Свята-Барысаглебская царква ХІІ ст., кафедральны касцёл Св. Ксаверыя ХVІІ – ХVІІІ ст., кафедральны Свята-Пакроўскі сабор пач. ХХ ст, ансамблі былых бернардынскага і брыгіцкага кляштараў ХVІ – ХVІІІ ст., лютэранская кірха пач. ХХ ст.

Рэквіем па страчаных лёсах

Тэматычныя экскурсіі:

  1. Эпоха. Час. Будынак
  2. Хрысціянізацыя беларускіх зямель (Х-XIV вв.)
  3. Праваслаўная царква і культура ў Беларусі (Х — пачатак XXI ст.)
  4. Каталіцкая царква і культура ў Беларусі
  5. Увядзенне хрысціянства па ўсходнім абрадзе на беларускіх землях (Х – першая палова ХІІІ ст.)
  6. Рэфармацыя. Пратэстанцкія цэрквы і культура на беларускіх землях у XVI–XVIIІ ст.
  7. Уніяцкая царква і культура на  Беларусі (XVIІ – сярэдзіна XIX ст.)

 

Часовая экспазіцыя

Лацінамоўная літаратура ў фондах Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі

 

Scroll to Top