[:ru]Незримое сохранённое[:be]Нябачнае захаванае[:]

[:ru]Музеи являются надежными хранителями исторической памяти и наследия прошлых эпох. Многие это знают и понимают, но мало кто задумывается о том, как осуществляется очень сложная задача – сбор и сохранение материальных свидетельств истории. Научно-фондовая работа – одно из основных направлений музейной деятельности. Формирование и развитие музейного собрания, изучение музейных предметов и коллекций, обеспечение их сохранности и популяризация являются её основными задачами. На выставке мы знакомим посетителей с этим направлением деятельности нашего музея.

Для полного отражения сущности и истории развития религиозных верований и конфессий в Беларуси в Гродненском государственном музее истории религии собраны предметы, являющиеся носителями информации о процессах и явлениях религиозной жизни Беларуси с древнейших времен до наших дней. Поэтому памятники истории и искусства, созданные представителями разных религий и национальностей, а также материалы, связанные с историей их возникновения и развития, составляют основу комплектования музейной сокровищницы. Понятно, что некоторые из наиболее ценных из них находятся в постоянных экспозициях, которые на самом деле являются лишь верхушкой музейного «айсберга».

Коллекция нашего музея начала формироваться в 1974 году. Сегодня в музейных хранилищах находится почти 90 000 предметов, которые разделены на 26 коллекций. Лишь небольшая часть из них может быть выставлена на всеобщее обозрение в рамках постоянной экспозиции. Не все предметы, оставшиеся на хранении, широкая публика может увидеть на выставках. Многие музеи, стремясь показать как можно больше экспонатов, открывают свои фонды для посетителей. Не остался в стороне и Гродненский государственный музей истории религии. На выставке представлены наиболее ценные и интересные памятники религиозной и светской культуры XVI – XX веков из большинства фондовых коллекций. У посетителей есть уникальная возможность увидеть лучшее из бесценного наследия, которое находится в музейных хранилищах и благодаря кропотливому труду сотрудников музея бережно сохраняется для будущих поколений.

Приглашаем вас в «святая святых» нашего музея, чтобы погрузиться в повседневную жизнь наших предков, окунуться в удивительный мир сакрального искусства и через него почувствовать и увидеть, как традиции, быт и религиозная жизнь народа влияют на формирование и развитие национальной культуры.[:be]Музеі – надзейныя захавальнікі гістарычнай памяці і спадчыны мінулых эпох. Гэта ведаюць і разумеюць многія, аднак мала хто задумваецца аб тым, як ажыццяўляецца вельмі няпростая справа – збіранне і захаванне матэрыяльных сведкаў гісторыі. Навукова-фондавая работа з’яўляецца адным з асноўных накірункаў музейнай дзейнасці. Фарміраванне і развіццё музейнага збору, вывучэнне музейных прадметаў і калекцый, забеспячэнне іх захаванасці і іх папулярызацыя – галоўныя яе задачы. На выставе мы знаёмім наведвальнікаў менавіта з гэтым напрамкам дзейнасці нашага музея.

Для поўнага адлюстравання сутнасці і гісторыі развіцця рэлігійных вераванняў і канфесій у Беларусі фонд Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі ўтрымлівае прадметы, якія з’яўляюцца носьбітамі інфармацыі аб працэсах і з’явах рэлігійнага жыцця на беларускіх землях ад першабытнасці да сучаснасці. Таму помнікі гісторыі і мастацтва, створаныя прадстаўнікамі розных рэлігій і нацыянальнасцей, а таксама матэрыялы, якія маюць адносіны да гісторыі іх узнікнення і развіцця, з’яўляюцца асновай камплектавання музейнай скарбніцы. Зразумела, что частка самых каштоўных з іх знаходзіцца ў пастаянных экспазіцыях, якія на самой справе з’яўляюцца толькі верхавінай музейнага “айсберга”.

Збор нашага музея пачаў фарміравацца ў 1974 годзе. Сёння ў музейных сховішчах налічваецца амаль 90 000 прадметаў, якія падзяляюцца на 26 калекцый. Толькі малую частку з іх можна выставіць на ўсеагульны агляд у складзе пастаяннай экспазіцыі. Далёка не ўсе з тых прадметаў, што засталіся ў сховішчах, шырокая публіка можа ўбачыць на выставах. Многія музеі, імкнучыся паказаць як мага больш экспанатаў, адкрываюць свае фонды для наведвальнікаў. Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі таксама не застаўся ўбаку. На выставе прадстаўлены найбольш каштоўныя і цікавыя помнікі рэлігійнай і свецкай культуры XVI–XX стагоддзяў з большасці яго фондавых калекцый. Наведвальнікі маюць унікальную магчымасць убачыць самае лепшае з той неацэннай спадчыны, якая знаходзіцца ў музейных сховішчах і, дзякуючы руплівай працы музейных супрацоўнікаў, беражліва захоўваецца для наступных пакаленняў.

Запрашаем у “святое святых” нашага музея, каб акунуцца ў паўсядзённае жыццё нашых продкаў, паглыбіцца ў дзівосны свет сакральнага мастацтва і праз гэта адчуць і ўбачыць, як традыцыі, побыт і рэлігійнае жыццё народа ўплываюць на фарміраванне і развіццё нацыянальнай культуры.[:]

Прокрутить вверх