Фестиваль немого кино и современной музыки “Кинемо”

25 жніўня, 21:00

Малодшы брат | The Kid Brother

1927, ЗША, 81 мін.

Рэжысёры: Тэд Вільдэ, Льюіс Майлстоун, Гаральд Лойд

У ролях: Гаральд Лойд, Джобіна Ральстан, Уолтар Джэймс, Леа Уіліс, Канстанцін Раманаў.

Уплывовая сям’я Хікоры карыстаецца павагай у тыповым маленькім амерыканскім мястэчку Хікорывіль. Бацька шматдзетнай сям’і Джым Хікоры з’яўляецца шэрыфам гэтага мястэчка. У яго тры сыны.

Олін і Леа – проста хуліганы, а малодшы – нясмелы Гаральд. У яго няма велізарных мускулаў, але дзякуючы сваёй дасціпнасці ён заслугоўвае павагу свайго бацькі і заваёўвае каханне чароўнай Мэры.

Музыка: М. Рамейка. Выкарыстаны ўрыўкі з твораў Баха, Шапэна, Пракоф’ева, Шмітца, Мусаргскага, Мендэльсона, Чайкоўскага, Ліста, Штраўса.

Музычнае суправаджэнне: Марына Рамейка (фартэпіяна)

Месца правядзення: унутраны двор Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі


26 жніўня, 21:00

Рукі Арлака | Orlac’s Hände

1924, Германія – Аўстрыя, 92 мін.

Рэжысёр: Роберт Віне

У ролях: Конрад Файдт, Аляксандра Сорына, Фрыц Кортнер, Кармэн Картэльеры, Фрыц Штрасні

Піяніст Арлак страчвае свае рукі падчас катастрофы на чыгунцы. Яму перасаджваюць новыя, якія некалі належалі забойцу. У Арлака з’яўляецца адчуванне, што яны цягнуць яго на здзяйсненне злачынстваў…

Музыка: М. Круглы

Музычнае суправаджэнне: Максім Круглы (фартэпіяна), Юрый Каліноўскі (скрыпка), Дыяна Гантарэнка (флейта)

Месца правядзення: унутраны двор Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі


Scroll to Top