Партрэт. Іосіф Сямашка

Сямашка Іосіф (1798–1868) – уніяцкі, потым праваслаўны царкоўны дзеяч, епіскап Літоўскі (1833–1839). У 1827 г. склаў і прадставіў цару Мікалаю І запіску аб становішчы Уніяцкай Царквы і сродках па яе далучэнні да праваслаўя. У 30-я гг. XIX ст. адыграў галоўную ролю ў падрыхтоўцы скасавання царкоўнай уніі ў Літоўскай і Беларускай епархіях. Ініцыятар і ўдзельнік Полацкага царкоўнага сабора (1839). Праваслаўны архіепіскап (з 1852 – мітрапаліт) Літоўска-Віленскі (1840–1868).

Scroll to Top