Горад натхнення

Гродна – горад рамантычны і нават у чымсці загадкавы, які не перастае нас здзіўляць нават сёння. Ён па заслугах з’яўляецца ўпрыгожваннем нашых зямель. Мімаволі напрошваецца яго параўнанне з прыгожай кветкай, кожны пялёстак якой – асобная фарба яго багатай гістарычнай палітры. Непаўторную своеасаблівасць гораду надае каларыт прадстаўнікоў розных культур і рэлігій, якія здаўна тут жылі.

Выхадцы з нямецкага народа на працягу стагоддзяў жылі ў нашым горадзе і пакінулі свой прыкметны след у яго гісторыі. Нямецкія гандляры і рамеснікі – пастаянны складнік яго сярэднявечнага жыцця. Ужо ў ХIV ст. у Гродне быў “Нямецкі Рынак” – спецыяльнае месца для продажу тавараў з Усходняй Прусіі.

Нямецкія майстры прымалі актыўны ўдзел ва ўзвядзенні гродзенскіх замкаў, палацаў і каталіцкіх храмаў. З нямецкага асяроддзя паходзілі як прадстаўнікі кіруючай дынастыі, якія жылі ў сваёй гродзенскай рэзідэнцыі ў ХVIII ст, так і вядомыя архітэктары, рамеснікі, майстры, урачы, фармацэўты  спартсмены, грамадскія дзеячы, самым вядомым з якіх, безумоўна, быў граф Антоній Тызенгаўз, чыё імя ўвекавечана ў назве адной з плошчаў Гродна.

На прагулцы вы: •

  • Даведаецеся пра прадстаўнікоў нямецкага народа, якія жылі і тварылі ў Гродне; •
  • Паспрабуйце сапраўдны венскі штрудзель; ⠀ •
  • Атрымайце асалоду ад гукаў трамбона і органа

Дадатковую інфармацыю можаце атрымацьпа тэлефоне +375152 718707

Scroll to Top