Акт Крэўскай уніі

Акт Крэўскай уніі, прыняты 14 жніўня 1385 г. у Крэўскім замку, – дакумент вялікага князя Ягайлы аб намеры аб’яднання Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім на ўмовах яго шлюбу з польскай каралевай Ядвігай. Акт 1385 г. быў аднабаковым дакументам, які падпісалі Ягайла, яго родныя браты і стрыечны брат Вітаўт. Адным з вынікаў уніі стала афіцыйнае ўвядзенне ў Вялікім Княстве Літоўскім каталіцызму. Паводле прывілея Ягайлы ў 1387 г. былo заснавана Віленскае біскупства і першыя каталіцкія парафіі.

Scroll to Top