Міндоўг

Міндоўг – вялікі князь літоўскі (1240-я – 1263), кароль Літвы (1253–1261).

Калясінскі В.Ф. Мінск. 2000 г.

Сілумін, ліццё

Міндоўг (1195 (?) – 1263) – заснавальнік і першы вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага (1240-я – 1263). Да сярэдзіны 1230-х гг. дасягнуў адзінаасобнай улады. У 1240-х гадах стаў княжыць у Наваградку, што паклала пачатак Вялікаму Княству Літоўскаму. Выкарыстаў у палітыцы рэлігійны фактар. У 1251 г. хрысціўся па рымска-каталіцкім абрадзе. У 1253 г. каранаваўся ў Наваградку каралеўскай каронай, дасланай Папам Інакенціем ІV. У 1261 г. разарваў мір з крыжакамі і вярнуўся да язычніцкай веры.

 

Scroll to Top