Николай Гусовский

Мікола Гусоўскі – каталіцкі святар, паэт-гуманіст эпохі Адраджэння, заснавальнік лацінамоўнай рэнесансавай паэзіі Беларусі. Жыццё і дзейнасць цесна звязаны з польска–літоўска-беларускімі землямі (дакладнае месца нараджэння і навучання паэта невядомыя). У складзе дыпламатычнай місіі, якую ўзначальваў плоцкі біскуп Эразм Цёлак, наведаў Рым, дзе для Папы Льва Х у 1520–1522 гг. напісаў лірыка-эпічную паэму – “Песня пра Зубра”. Змест паэмы складае вобраз Бацькаўшчыны. Аўтар апеў прыгажосць беларускай зямлі, ратныя і мірныя справы яе жыхароў, уславіў постаць вялікага князя літоўскага Вітаўта, выступіў выразнікам перадавых ідэй свайго часу.

Scroll to Top