Далматика

Матэрыяльнае забеспячэнне заснаваных касцёлаў было адной з задач Каталіцкай Царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Для храмавых набажэнстваў выкарыстоўвалася спецыяльнае літургічнае аблачэнне. Буйнейшымі пастаўшчыкамі шоўкавых тканін у ХV–ХVІстст. былі італьянскія гарады. У ХVІ ст. іх прадукцыя адрознівалася своеасаблівым стылем, для якога была ўласціва плоскасная, трактаваная як аплікацыя, рэнесансавая арнаментацыя. Сабраныя ў дэкаратыўныя групы лісце аканта, буйныя паліхромныя кветкі і плады размяшчаліся вакол цэнтральнага матыву. У арнаменце панаваў залацісты колер. Кампазіцыя характарызавалася незвычайным мастацкім багаццем.

Scroll to Top