Эвалюцыя ўзбраення: ад першабытнасці да сярэдневечча

З 8 снежня 2021 года ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі распачала працу выстава “Эвалюцыя ўзбраення: ад першабытнасці да сярэднявечча”. Дзякуючы супрацы з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (далей НГМ РБ), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеем (далей ГДГАМ), Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы (далей ГрГУ імя Янкі Купалы), Музеем гісторыі Клеччыны, Ганцавіцкім раённым краязнаўчым музеем, музейнай лабараторыяй гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (далей музейная лабараторыя БДУ) і некаторымі прыватнымі асобамі мы пастараліся распавесці нетрывіальную гісторыю ўзбраення на тэрыторыі Беларусі ад яе з’яўлення і да распаўсюджвання агнястрэльнай зброі.

Звычайныя нашы ўяўленні пра старажынае ўзбраенне – гэта розныя даспехі, латы, мячы і сякеры. Іх можна ўбачыць практычна ў кожным музеі Беларусі. Ідэя ж нашай выставы заключаецца ў тым, каб паказаць, адкуль узялася зброя, калі яна з’явілася на нашых землях і калі адбыўся пераход ад адносна мірных прылад працы да спецыялізаванага ўзбраення. Пры гэтым мы хацелі прадставіць як мага больш нетыповыя рэчы, якія ніколі не экспанаваліся ў музеях горада Гродна.

Scroll to Top