Жизни разорванная нить

23 сакавіка 2022 года ва УК “Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі” адбылося мерапрыемства “Жыцця разарваная нітка”, прысвечанае тэме памяці ахвяр генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

У якасці гасцей выступілі навучэнцы УА “Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж”. Пра палітыку знішчэння мірнага насельніцтва, якая праводзілася нацысцкім рэжымам, прысутным нагадаў загадчык аддзела навукова-даследчай і экспазіцыйна-выставачнай работы ГДМГР А.У. Ціхаміраў, які акцэнтаваў увагу на важнасці працы па зборы ўспамінаў відавочцаў злачынстваў нацызму.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з дакументальным фільмам “Княжаводцы” пра вёску, якая раздзяліла лёс Хатыні, а таксама наведалі тэматычную экскурсію на экспазіцыі “З гісторыі гродзенскіх яўрэяў”. Яна прысвечана вязням гродзенскіх гета (1941-1943гг.).

Scroll to Top